Прэзідэнт запатрабаваў выпрацаваць сістэмныя падыходы вырашэння праблем на буйных машынабудаўнічых прадпрыемствах

19 июня 2015

Аб будучыні прамысловых брэндаў на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы сёння гаварылі банкіры, урад і кіраўнікі вытворчасцяў. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, развіццё беларускай прамысловасці летась праходзіла ў складаных знешнеэканамічных умовах. Негатыўныя тэндэнцыі захоўваюцца і зараз. Усё гэта выклікае скарачэнне экспарту і вытворчасці, адлюстроўваецца на фінансава-эканамічным стане айчынных прадпрыемстваў. Таму ва ўмовах, якія склаліся, падкрэсліў Прэзідэнт, на першы план павінны выходзіць пытанні якасці і сабекошту прадукцыі, эфектыўнасць кіравання і дыверсіфікаванне продажаў.

Падчас нарады, у прыватнасці, ішла размова аб сітуацыі на чатырох прадпрыемствах - МАЗ, БелАЗ, Гомсельмаш і МТЗ. Урад прапанаваў меры дзяржпадтрымкі, каб гэтыя брэнды паспяхова завяршылі год.

Кіраўнік дзяржавы падтрымаў ініцыятывы ўрада. Адміністрацыя Прэзідэнта і Камітэт дзяржкантролю будзе весці пастаянны маніторынг эфектыўнасці працы.