Прэзідэнт запатрабаваў ад новага міністра энергетыкі аптымізаваць працу Мінэнерга

23 апреля 2013

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад новага Міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка аптымізаваць працу Мінэнерга. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў значнасць гэтай пасады, бо менавіта ад энергетычнай сферы шмат у чым залежыць развіццё ўсёй эканомікі краіны. Таксама ўчора Прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне Яўгена Воранава гендырэктарам кампаніі Белэнерга. Аляксандр Лукашэнка даручыў новаму міністру ўзяць ператварэнне ведамства пад жорсткі кантроль - ад рашэння бягучых пытанняў да стратэгічнага планавання. Асобна Кіраўнік дзяржавы  спыніўся на пытанні, як зрабіць тарыфы празрыстымі за кошт скарачэння выдаткаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сфера энергетыкі будзе ўдасканальвацца і надалей. Наперадзе праект вялізнай важнасці - атамная станцыя.  У ліку прыярытэтных задач  - мадэрнізацыя галіны, стварэнне канкурэнтнага асяроддзя і ў перспектыве - экспарт энергіі.