Прэзідэнт: Пастаянныя змены падатковых ставак недапушчальныя

16 Лютага 2015

Аб гэтым сёння Прэзідэнт Беларусі заявіў на нарадзе аб актуальных пытаннях падатковай палітыкі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што лепш адзін раз максімальна адкарэкціраваць заканадаўства, каб потым некалькі гадоў усім спакойна працаваць. Што ж датычыцца падатковых льгот, беларускі лідар лічыць, што іх трэба пакінуць толькі для прыярытэтных відаў дзейнасці, якія ўяўляюць цікавасць для дзяржавы з пункта погляду стварэння ўмоў для эфектыўнага развіцця і, вядома ж, атрымання аддачы. Падрабязнасці нарады - глядзіце ў нашых наступных выпусках.