Прэзідэнт паставіў задачу праверыць месцы масавага збору людзей

28 марта 2018

Праверыць месцы масавага збору людзей і жорстка пакараць за парушэнні бяспекі.

Такую задачу ўчора паставіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. Даручэнне выклікана здарэннем у Расіі. Раней МНС нашай краіны пачало працаваць над ацэнкай стану гандлёвых цэнтраў у нашай краіне, але даручэнне Аляксандра Лукашэнкі значна шырэйшае. Трэба правесці праверку ўсіх месцаў масавага збору людзей. Да інспекцыі МНС павінны далучыцца і праваахоўнікі.

Кіраўнік МУС таксама распавёў, як складаецца крымінагеннае становішча ў краіне. Сёлета працягнулася тэндэнцыя паніжэння колькасці зарэгістраваных злачынстваў. Зараз галоўная задача - падтрыманне ўзроўню бяспекі ў краіне.