Аптымізаваць выдаткі бюджэту на наступны год і не дапусціць марнатраўства дзяржаўных сродкаў. Гэта запатрабаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў з дакладам кіраўніцтва ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Рэспублікі і Камітэта дзяржкантролю. На парадку дня - законы з бюджэтнага пакета і абноўлены Падатковы кодэкс. Кранулі падчас размовы і тэму нафтавага падатковага манеўру Расіі.
Таксама Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу выключыць залішнія выдаткі з будучага бюджэту на дзяржзакупкі. Паводле слоў Прэзідэнта, трэба лічыць кожную капейку. Пры гэтым на наступны год закладзеныя пазітыўныя паказчыкі: тэмп росту ВУП - 102 працэнты, стаўка рэфінансавання - 10 пунктаў.














