Прэзідэнт паставіў шэраг задач новаму губернатару Мінскай вобласці

8 декабря 2019
Анатоль Ісачанка заняў пасаду намесніка старшыні Савета Рэспублікі, пакінуўшы губернатарскую пазіцыю. Пасля сябе ён пакінуў Мінскую вобласць з нядрэннымі лічбамі: рэгіён развіваецца хутчэй за ўсіх - і ў надзейных руках. Наваспечаны кіраўнік вобласці ўжо працаваў у аблвыканкаме, цэлых пяць гадоў. І па настроі Аляксандра Турчына было відаць - задаволены. А ў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін нават адзначыў: вярнуўся дахаты. Рэгіён ведае, любіць і гатовы ўкараняць ідэі і ў бізнес, і ў аграпрамысловы комплекс. 

Калі ўлічваць, што Аляксандр Турчын - адзін з прыхільнікаў лічбавай эканомікі ў краіне, то цалкам можам убачыць такія навацыі, як, напрыклад, акуляры віртуальнай рэальнасці на каровах. Гучыць пацешна, але вось у Падмаскоўі паспрабавалі - і ёсць вынік! Усё ж пытанняў прыкметна больш. І падчас прадстаўлення новага губернатара Аляксандр Лукашэнка пазначыў спектр галін, дзе вобласць не дацягвае. І ў гэтай сітуацыі мясцовым кіраўнікам трэба не проста паслухаць, а пачуць Кіраўніка дзяржавы. Бо шматлікія тэзісы і патрабаванні Аляксандр Лукашэнка выказваў не раз. Не зробіш - пакінеш пасаду. Пагадзіцеся, моцны заклік да кіраўнікоў звярнуць увагу на людзей.