Прэзідэнт наведае вытворчасці ахоўных сродкаў

13 апреля 2020
Прэзідэнт плануе ў найбліжэйшы час пабываць  на вытворчасцях ахоўных сродкаў. Даручэнне падрыхтаваць пералік такіх прадпрыемстваў Аляксандр Лукашэнка агучыў на нарадзе з палітычным кіраўніцтвам краіны. Канкрэтныя задачы раней былі пастаўлены: аб'ёмы неабходна штодня нарошчваць, каб задавальняць патрэбнасці як  медустаноў, так і аптэчнай сферы. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў, што ключавое -  гэта людзі, змагаемся за кожнага. Нельга забываць і пра пацыентаў з іншымі дыягназамі,  яны таксама патрабуюць якаснага лячэння. Разам з тым Прэзідэнт заклікаў беларусаў падыходзіць да ўсяго ўзважана, у тым ліку ў пытанні выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны (відэа). 

Наведванне храмаў не забароняць


Не абышлі бокам і велікодныя святы. У Беларусі забараняць наведванне храмаў  не будуць. Аднак Аляксандр Лукашэнка лічыць, што з улікам эпідсітуацыі  варта прыняць пэўныя меры засцярогі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя