Гэтаму прадпрыемству аналагаў у Беларусі няма, таму цікавасць у Кіраўніка дзяржавы да холдынга Протас невыпадковая. Гэтае прыватнае прадпрыемства сёння з'яўляецца адным з найбуйнейшых у краіне вытворцаў металаканструкцый. Аляксандр Лукашэнка пахваліў кіраўніцтва за добрую, прадукцыйную працу і па традыцыі пагутарыў з працоўным калектывам.
Расказвае Сяргей Хамянтоўскі. Завод па вытворчасці маставых канструкцый у Салтанаўцы сустракае самым вялікім графіці ў Магілёўскай вобласці. На дуб, які каранямі ўплятаецца ў назву кампаніі, патрацілі 350 балонаў фарбы. Арт-аб'ект бізнесменам спадабаўся, супрацоўніцтва гатовыя прадоўжыць. Плошчаў на Протасе хапае.
Гэтаму прадпрыемству аналагаў у Беларусі няма, таму цікавасць у Кіраўніка дзяржавы да холдынга Протас невыпадковая. Гэтае прыватнае прадпрыемства, якое з'явілася на пустым месцы 22 гады таму, сёння з'яўляецца адным з найбуйнейшых у краіне вытворцаў металаканструкцый, у тым ліку і для мостабудавання.
У групу кампаній Протас уваходзяць разнапланавыя бізнесы. Выбар мостабудаўнічага кірунку невыпадковы. Маніторынг рынку паказаў, што ў тэндарах на маставыя металаканструкцыі бяруць удзел толькі расійскія і ўкраінскія вытворцы. Так беларусы трапляюць у залежнасць ад імпартных паставак. Выраб маставых металаканструкцый у нас у краіне - гэта рэальная магчымасць паніжэння эканамічных выдаткаў для мостабудаўнікоў, эканомія валютных сродкаў і імпартазамяшчэнне.
У цэху ўсталяванае самае сучаснае абсталяванне, з работай якога і азнаёміўся Аляксандр Лукашэнка. Станкі сусветных кампаній выдаюць прадукт такой жа якасці. Пасля вырабу канструкцый праводзіцца кантрольная зборка. На найбліжэйшую перспектыву перад заводам стаяць тры задачы: вытворчасць металічных маставых канструкцый, выпуск асвятляльных мачт і стальных рэзервуараў для захоўвання нафтапрадуктаў. Такая прадукцыя ў краіне не вырабляецца. Гэта ўклад прыватнага бізнесу ў дзяржаўную справу - імпартазамяшчэнне.
Рэдкая паездка Кіраўніка дзяржавы па рэгіёнах праходзіць без зносінаў з людзьмі. Вось і на заводзе ў Салтанаўцы Аляксандра Лукашэнку чакалі. Прэзідэнт пачынае гутарку з віншаванняў.
Такія сустрэчы - гэта барометры не толькі таго, што цікавіць людзей сёння, але і таго, якія праблемы павінна вырашыць краіна заўтра. Моладзь цікавіла кватэрнае пытанне. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў: дзяржава пры магчымасці будзе павялічваць падтрымку маладых сем'яў у набыцці жылля.
Адказваючы на пытанні людзей, Кіраўнік дзяржавы спыніўся і на важнай праблеме дзяржаўнага маштабу - барацьбе з дармаедствам. У барацьбе з гэтай з'явай Прэзідэнт патрабуе рашучых мер.
Што ўлада заўсёды падтрымае, дык гэта прыстойны, сацыяльна адказны прыватны бізнес. Перафразуючы Дэн Сяапіна, дзяржаве не важна, якога колеру курыца, абы яйкі несла. Аляксандр Лукашэнка чарговы раз падкрэслівае: галоўнае - эканамічны вынік. Ад яго і дабрабыт людзей.
Цяперашні прыезд Кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскую вобласць - прыкмета таго, што праблемы рэгіёна, зрэшты, як і поспехі навідавоку ў кіраўніцтва краіны.














