Прэзідэнт наведаў пятую асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння

13 декабря 2013

Развіццё сіл спецыяльных аперацый адно з перспектыўных кірункаў Узброеных Сіл Беларусі. Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы, наведваючы 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння. Баявыя магчымасці беларускіх камандас Галоўнакамандуючаму прадэманстравалі на вайсковым стрэльбішчы і ў гарадку тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі. Трэніроўкі ў брыгадзе праходзяць амаль кругласутачна. Разведка і контрдыверсійная дзейнасць - спецыялізацыя армейскага спецназа. Паказалі Прэзідэнту і сучасныя ўзоры бронеаўтамабіляў, лятальных апаратаў і стралковай зброі, мадэрнізаванага беларускім ваенпрамам.


Прэзідэнт высока ацаніў патэнцыял маладых людзей, якія праходзяць службу ў Мар'інай Горцы, і папярэдзіў камандзіраў, каб убачанае ім сёння было рэальнасцю беларускіх сіл спецаперацый, а не паказным.