Прэзідэнт наведаў прадпрыемства Протас

5 ноября 2014
Дзяржава будзе падтрымліваць прыватнікаў, якія ствараюць вытворчасці. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, наведваючы завод па вытворчасці маставых канструкцый. Гэтаму прадпрыемству аналагаў у Беларусі няма. Таму цікавасць у Кіраўніка дзяржавы да холдынга Протас не выпадковая. Гэтае прыватнае прадпрыемства сёння з'яўляецца адным з найбуйнейшых у краіне вытворцаў металаканструкцый, у тым ліку і для мостабудавання. Размаўляючы з працоўным калектывам завода, Прэзідэнт закрануў найважнейшую праблему дзяржавы - барацьбу з дармаедствам і запатрабаваў рашучых мер.

І сёння ў другой палове дня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці.