Прэзідэнт наведаў палігон у Івацэвіцкім раёне

6 октября 2018

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў палігон у Івацэвіцкім раёне. Абмяркоўвалі пытанні бяспекі і ўмацавання абароны.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з узорамі, распрацаванымі беларускімі спецыялістамі. Прэзідэнту паказалі навінкі ваеннай і спецыяльнай тэхнікі айчыннай вытворчасці, беспілотныя лятальныя апараты розных мадыфікацый. Сваю працу паказалі снайперы ў звязцы з робатызаваным баявым комплексам і цяжкай тэхнікай. Была выпрабаваная і сістэма навігацыйнага бамбакідання. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, за апошнія гады ў Беларусі прыйшлося некалькі разоў прыстасоўваць Узброеныя сілы да сучасных умоў. Быў улічаны вопыт войнаў і лакальных канфліктаў на планеце. Сёння галоўнае патрабаванне Прэзідэнта - уласныя распрацоўкі, асвойванне глыбокай мадэрнізацыі ўжо наяўнай тэхнікі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што нават у мірны час порах трэба трымаць сухім.

Пазней Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні журналістаў. Адно з іх датычылася іміджавага складальніка сучаснай арміі. Зараз ідзе восеньскі прызыў. І ў савецкі час гэта было вялікай падзеяй для ўсіх. Сёння ж часта сваякі робяць усё магчымае для таго, каб сына не забралі ў армію. Не засталіся без увагі і грамадскія тэмы. Зараз актыўна абмяркоўваецца ў грамадстве і СМІ канцэпцыя закона аб процідзеянні хатняму насіллю. Рэакцыя людзей, і праўда, неадназначная і шмат у чым негатыўная. Прэзідэнт закрануў і яшчэ адзін рэзанансны дакумент, які тычыцца абмежаванняў продажу алкаголю ў начны час. Гэтая забарона была скасавана рашэннем Кіраўніка дзяржавы праз непрадуманасць такой меры.

Журналісты таксама пацікавіліся ў Прэзідэнта, на якіх кірунках у беларускім ВПК трэба зрабіць акцэнт у будучыні. Тут стаўка на стварэнне новых узораў айчыннай зброі і мадэрнізацыю наяўнай тэхнікі ўласнымі сіламі.