Прэзідэнт Беларусі наведаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Аляксандру Лукашэнку далажылі аб справах і перспектывах развіцця сэрца беларускага мастацтва. Летась Купалаўскі адзначыў юбілей - сто гадоў са дня заснавання. 2020-ы быў няпростым для тэатра, аднак ужо зараз ён аднаўляецца і гатовы да новых культурных перамог. У прыватнасці, за кошт маладых акцёраў рыхтуецца новая версія знакамітай "Паўлінкі".
Будучыня Купалаўскага тэатра
Таксама Прэзідэнт пабываў на рэпетыцыі абноўленага спектакля "Паўлінка". Гэта важная для Купалаўскага традыцыя - кожны новы сезон адкрываць менавіта з гэтай пастаноўкі. Класіцы беларускай драматургіі сёлета 77 гадоў. Ужо пасля спектакля Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з калектывам тэатра. Выказаўся кіраўнік дзяржавы пра будучыню і фінансавы бок працы Купалаўскага.
Таксама прэзідэнт адзначыў, што нацыяналізм і патрыятызм - гэта не проста выкарыстанне беларускай мовы, а імкненне зрабіць нешта, што застанецца ў народнай памяці. Нагадаем, што дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" адкрыўся 14 верасня 1920 года. У пачатку дзясятых гадоў будынак Купалаўскага знаходзіўся на рэканструкцыі, і ўрачыстае адкрыццё адбылося 29 сакавіка 2013 года.













