Прэзідэнт даручыў удасканаліць сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый

20 октября 2017

У гэтыя хвіліны ў Палацы Незалежнасці працягваецца рэспубліканскі семінар па ўдасканаленні ЖКГ.

Галоўнае пытанне - як палепшыць працу ў гэтай сферы. На думку Кіраўніка дзяржавы, вырашэнне камунальных праблем павінна быць у прыярытэтах для кіраўнікоў рэгіёнаў.

Прэзідэнт даручыў пры неабходнасці ўдасканаліць сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый. Падчас выступлення на семінары Прэзідэнт спыніўся на слабых момантах камунальнай сферы. Гэта і праблемы капрамонтаў, і пошук рэзерваў для паніжэння выдаткаў на цеплазабеспячэнне, якасць вады, абыходжанне з адыходамі. Усе падрабязнасці семінара - у нашым наступным выпуску.