Прэзідэнт даручыў стварыць канцэпцыю вёскі будучыні

3 апреля 2018

Выпрацаваць дзейсны механізм для рэалізацыі канцэпцыі "Вёска будучыні".

Такую задачу паставіў сёння ўраду Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны. Грунтоўная размова па развіцці АПК - гэта лагічны працяг практыкі сістэмнага аналізу працы ўсіх галін эканомікі. Галоўная мэта - павышэнне эфектыўнасці. Закрануўшы тэму развіцця вёсак, Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў укараніць новыя сацыяльныя стандарты на сяле і падкрэсліў: толькі пры вырашэнні праблем аграрная галіна зможа выйсці на якасна новы ўзровень.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў неадкладна правесці праверкі па ўсіх выяўленых у АПК парушэннях. А таксама паставіў задачу асвоіць вытворчасць арыгінальнай харчовай прадукцыі і новыя рынкі збыту.

Аляксандр Лукашэнка параіў змяніць стыль працы ў аграрнай галіне, запатрабаваў выкараніць пасрэдніцтва па закупках унутры краіны. І падкрэсліў, што сельгасвытворчасць - сёння гэта бізнес, а не сацыяльны праект. Падрабязнасці вялікай нарады ў нашых наступных выпусках.