Аб эфектыўнасці падрыхтоўкі кадраў сёння ішла размова падчас наведвання Прэзідэнтам Беларусі пагранічнай заставы "Дзівін" Пінскага пагранатрада. Яна ўведзеная ў эксплуатацыю ў маі мінулага года, ахоўвае ўчастак дзяржмяжы з Украінай працягласцю больш за 30 кіламетраў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: на мяжы вайсковец атрымлівае часам больш вопыту, чым ва ўзброеных сілах. Таму варта размеркаваць колькасць на карысць пагранічных войскаў.
Сёння ж Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з арганізацыяй нясення службы і ўмовамі побыту пагранічнікаў, пагутарыў з вайскоўцамі і іх сем'ямі. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.