Беларусь павінна вярнуцца да бяспечнага і спакойнага жыцця ўжо сёлета, і да гэтай работы павінна больш актыўна падключыцца і Генпракуратура. Такую задачу перад ведамствам і яе новым кіраўніком Андрэем Шведам паставіў кіраўнік дзяржавы.
Кадравае рашэнне прэзідэнт прыняў напярэдадні, а сёння Аляксандр Лукашэнка асабіста прадставіў генпракурора калегам. Вялікія надзеі ў дачыненні да новага кіраўніка, які прайшоў увесь пракурорскі шлях у кар'еры. Прэзідэнт перакананы, што гэта прыклад падрыхтоўкі кадраў, якія павінны кіраваць краінай. Галоўная задача сёння перад усёй структурай - забяспечыць спакой і правапарадак у краіне.
Таксама Аляксандр Лукашэнка даручыў унесці прапановы аб павышэнні статусу пракурорскіх работнікаў. Прадставіць іх неабходна да новага года.
Прэзідэнт даручыў да новага года даць прапановы аб павышэнні статусу пракурорскіх работнікаў
10 сентября 2020













