Прэзідэнт даручыў актыўней забяспечваць жыллём шматдзетныя сем'і ў невялікіх гарадах і аграгарадках

25 июля 2019

Актыўней забяспечваць жыллём шматдзетныя сем'і ў невялікіх гарадах і аграгарадках! Такое даручэнне даў Кіраўнік дзяржавы, наведваючы сёння Веткаўскі  раён Гомельскай вобласці. Сёлета ў рэгіёне павінны атрымаць жыллё дзве тысячы шматдзетных сем'яў. Такая жыллёвая палітыка будзе спрыяць актыўнаму ператварэнню малых населеных пунктаў. Там будуць створаныя ўсе неабходныя ўмовы для жыцця і працы, у тым ліку і ў найбліжэйшых гарадках. Асаблівыя даручэнні дадзеныя і па развіцці сельскай гаспадаркі.  Прэзідэнт патрэбаваў узяць пад жорсткі  кантроль сітуацыю з падзёжам жывёлы.

Сітуацыю ў сельскай гаспадарцы, у прыватнасці, ход уборачнай кампаніі Кіраўнік дзяржавы абмяркоўваў літаральна некалькі  дзён назад падчас рэспубліканскага селектара. Былі некаторая апасенні  па Гомельскай вобласці, таму рашэнне  наведаць менавіта гэты рэгіён  было першачарговым. Да таго ж ён найбольш  пацярпеў ад чарнобыльскай катастрофы, гэта патрабуе дадатковай увагі да вядзення земляробства, умоў жыцця людзей і магчымасцяў іх аздараўлення. Як ідзе ўборка ўраджаю,  Аляксандр Лукашэнка паглядзеў на прыкладзе гаспадаркі "Радуга-Агра". Там на палях працуюць некалькі збожжапрыбіральных камбайнаў на газаматорным паліве. Гэта навінка. Машыны былі вырабленыя па даручэнні Прэзідэнта.