Прэзідэнт пагутарыў з працоўным калектывам прадпрыемства "Арвібелагра"

24 марта 2017

Падчас зносін Прэзідэнта з калектывам прадпрыемства "Арвібелагра" гучалі розныя тэмы - ад сацыяльных аспектаў да пытанняў бяспекі. Прэзідэнт адкрыта пракаменціраваў і рэзанансныя падзеі апошніх дзён - затрыманне экстрэмістаў, якія рыхтавалі масавыя беспарадкі на тэрыторыі нашай краіны. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўкраінскага сцэнарыя ў Беларусі не дапусцяць. Якія яшчэ акцэнты былі расстаўленыя сёння - больш падрабязна Ілона Красуцкая.

Анонсы рабочых паездак Прэзідэнта ў рэгіёны і першыя асацыяцыі: доўгі і адкрыты дыялог. Якой бы насычанай ні была праграма, заўсёды запланаваны час для зносін з працоўным калектывам і мясцовымі жыхарамі. Добрая магчымасць напроста спытаць пра тое, што хвалюе. Ды і, шчыра кажучы, падстаў для хвалявання ў кожнага, хто пільна сочыць за навінамі ў краіне, нямала. Замоўчваць, не рэагаваць ужо сапраўды не ў стылі нашага Прэзідэнта.

На "Арвібелагра" працуюць 50 чалавек. Пераважна жанчыны. Жонкі і шматдзетныя маці. Зрэшты, і для іх калегаў, моцнай паловы, не менш важна спакойнае сёння і заўтра. Жаданні простыя: суботні дзень правесці з сям'ёй, прагуляцца ў горадзе. Бяспечна. Здавалася б, па прыклад далёка хадзіць не трэба. Трагічныя падзеі разгортваюцца проста ля межаў Беларусі, у братэрскай Украіне. А так званыя палітычныя лідары зноў і зноў клічуць на мітынгі. Ды і стужкі інфармагенцтваў мільгаюць шакавальнымі загалоўкамі. Мужчынскае пытанне першай асобе дзяржавы. Ці не апасаецца Аляксандр Лукашэнка негатыўнага развіцця падзей? Прэзідэнт заяўляе: украінскі сцэнарый да Беларусі не прымальны.

Дзеянне Дэкрэта № 3 - адно з першых пытанняў, якое паднімалі людзі, выходзячы на мітынгі. Але сёння відавочна: лозунгі і заклікі, якія там гучаць, да дакумента дачынення не маюць. Зрэшты, правакатараў улада не баіцца і ў стане захаваць мір і спакой у краіне.

Сімвал смутку, трагедыі і напамін аб тым, які крохкі мір. Курапаты. Гэтае месца на паўночным захадзе Мінска з няпростай гісторыяй. У лясным масіве за Зялёным Лугам у канцы 80-х гадоў было выяўлена масавае пахаванне. У выніку грамадскага абмеркавання навукоўцы, журналісты і гісторыкі сышліся ў меркаванні: Курапаты павінны стаць нацыянальным мемарыялам. Увасабленне болю беларускага народа. Месца для малітвы і ўнутранага маналогу, але ўжо сапраўды не маршаў. Заўтра па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў ва ўрочышчы пройдзе працоўная акцыя. Старт праекта па захаванні гістарычнай памяці і стварэнні нацыянальнага мемарыяла.

Жаданне адно на ўсіх. Хочам міру, спакою. Мы адкрытыя свету. Без адзнакі ў пашпарце чакаем гасцей з 80 краін. Бязвізавым цэнтрам Еўропы стала Гродзенская вобласць. 5 000 замежных гасцей ад Вялікабрытаніі да Японіі наведалі, паглядзелі і купілі тут сувеніры, пачынаючы з кастрычніка 2016-га. Менавіта тады частка вобласці стала адкрытай без лішніх пашпартных працэдур. Паездкі ў польскіх і літоўскіх тураператараў у Гродна і на Аўгустоўскі канал ужо забраніраваныя да самага ліпеня. Яшчэ адно пытанне Прэзідэнту: як павысіць турыстычную прывабнасць цэлай краіны?

Вясной думкі аб адпачынку, бадай, грэюць тых, хто ў найбліжэйшы час плануе водпуск. Але ў заядлых аграаматараў свая альтэрнатыва. Кожныя выхадныя - на дачных участках, дзе ўсё часцей звыклыя бульбу - бурак - цыбулю цясняць новыя суседзі - бахчавыя культуры. У нашай краіне іх ужо наўрад ці назавеш экзатычнымі. Некалькі гадоў таму Прэзідэнт на асабістым прыкладзе прадэманстраваў: атрымаць добры ўраджай можна не толькі ў паўднёвых рэгіёнах краіны. І летась на тэрыторыі рэзідэнцыі паспелі кавуны і дыні. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй. Ураджай прама з бахчы дастаўляюць у дзіцячыя сацыяльныя ўстановы, дамы ветэранаў і інвалідаў. Ягады і гародніну з прэзідэнцкага падворка спрабавалі Стывен Сігал, Жэрар Дэпардзье, шматлікія выбітныя палітыкі. Якой жа экзотыкай здзівіць Прэзідэнт сёлета?

І гэта таксама стала традыцыяй. Куды б ні прыехаў з візітам Аляксандр Лукашэнка - прымаючы бок абавязкова рыхтуе падарунак. І гэты раз не выключэнне. Аляксандр Лукашэнка заўсёды ахвотна адказвае не толькі на асабістыя пытанні. І сёння без закрытых тэм. Адкрыта аб бяспецы ў краіне, залішняй палітызацыі Курапат, каментарыі рэзанансных падзей. Агульны меседж Прэзідэнта зразумелы: дзяржава забяспечыць мір і спакой. Але слова "бяспека" ўключае мноства паняццяў. Калі працуем сумленна, з максімальнай аддачай, можам быць спакойныя не толькі за парадак на вуліцах, але і эканамічную, і харчовую бяспеку.