Прэзідэнт пагутарыў з актывам рэгіёна і мясцовымі жыхарамі

22 марта 2019

Дарогі, зарплаты, пенсіі, умовы працы і жыцця ў малых гарадах, а таксама перапрацоўка другсыравіны. Гэтыя і іншыя тэмы паднімаліся сёння Прэзідэнтам падчас рабочай паездкі ў Баранавіцкі раён. У цэнтры ўвагі - эканоміка рэгіёна і сацыяльныя пытанні, галоўная задача якіх - скараціць да мінімуму разрыў у якасці жыцця людзей. Кіраўнік дзяржавы пагутарыў не толькі з актывам райцэнтра і рэгіёна, але і мясцовымі жыхарамі. 

Прэзідэнт запатрабаваў на працягу двух гадоў прывесці ў парадак дарогі. Даручыў узяць на кантроль пытанні цэн і зарплат. І заявіў аб намеры вярнуцца ў Баранавічы ў пачатку другога паўгоддзя для рэвізіі працы прадпрыемстваў. Адзначым, Баранавіцкі раён - буйны прамысловы цэнтр Брэсцкай вобласці.