Прэзідэнт падпісаў распараджэнне аб прызначэнні стыпендыі ста маладым навукоўцам

11 декабря 2017

Сёння Кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне аб прызначэнні стыпендыі ста маладым навукоўцам. Тым, чые дасягненні знайшлі практычнае прымяненне ў працы прадпрыемстваў Беларусі. Сярод стыпендыятаў - 7 дактароў, 58 кандыдатаў навук і 35 маладых навукоўцаў без ступені. Навізна іх даследаванняў пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных навуковых часопісах, па шматлікіх распрацоўках атрыманы патэнты на вынаходкі.