Прэзідэнт падпісаў праект рашэння аб прызначэннi Станіслава Зася на пасаду Генсакратара АДКБ

21 декабря 2018

 

Прэзідэнт падтрымаў прызначэнне Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара АДКБ, падпісаўшы праект рашэння Савета калектыўнай бяспекі. Пра гэта стала вядома падчас рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі. Станіслаў Зась праінфармаваў беларускага лідара аб сваім візіце ў Кыргызстан, Казахстан, Таджыкістан і Расію. Кіраўнікі гэтых дзяржаў таксама падтрымалі беларускую кандыдатуру. Адзначым, што такі фармат размовы прапанаваў наш лідар падчас снежаньскай сустрэчы прэзідэнтаў у Санкт-Пецярбургу.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на рэалізацыю шматлікіх дамоўленасцяў, якіх удзельнікі АДКБ дасягнулі падчас лістападаўскага саміту ў Астане. Адна з ключавых задач арганізацыі - наладжванне пояса добрасуседства і ўмацаванне агульных меж. Не менш важна вырашыць усе спрэчкі і рознагалоссі. Ужо пасля рабочай сустрэчы журналісты пацікавіліся ў Станіслава Зася сітуацыяй вакол Арменіі. У астатніх удзельнікаў у гэтым пытанні з Ерэванам ёсць рознагалоссі, але ўсё можна вырашыць.

Нагадаем, што ў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы ўваходзяць шэсць краін. Генеральны сакратар выбіраецца тэрмінам на тры гады і згодна з алфавітным парадкам дзяржаў-удзельнікаў.