Прэзідэнт падпісаў пастанову Савета бяспекі "Аб канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі"

24 марта 2019

Змагацца не з хваробай, а з прычынай - няпісанае правіла жыцця. Задачу абараніць сябе ад фэйкаў зараз ставяць перад сабою цалкам  усе, часта на дзяржаўным узроўні. І Беларусь тут зусім не выключэнне. На тыдні Прэзідэнт падпісаў пастанову Савета бяспекі "Аб канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі".

Дакумент зыходзіць з геапалітычных інтарэсаў нашай краіны, яе месца і ролі ў сучасным свеце. А таксама адлюстроўвае сучасныя выклікі і пагрозы, якія фарміруюцца ў інфармацыйнай сферы. Ад маніпулявання масавай свядомасцю і дыскрэдытацыі каштоўнасцяў   да размывання нацыянальнага суверэнітэту.