20 сентября 2016

Яшчэ адна сустрэча Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка і Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота абмеркавалі інтэграцыю і ключавыя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, сёння на першы план выходзіць эканоміка. Вынікі гандлю Беларусі з Расіяй за мінулы год не радуюць. Плюс да гэтага ўзнікаюць дадатковыя праблемныя пытанні, якія адбіваюцца на двухбаковым узаемадзеянні дзяржаў. Зараз Пастаянны камітэт рыхтуе правядзенне пасяджэння Саюзнага Саўміна. У канцы гэтага года або ў пачатку наступнага плануецца і Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы - перамовы на ўзроўні прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Спецыялісты зараз прапрацоўваюць парадак дня гэтай сустрэчы.

Падрабязнасці рабочага дня Кіраўніка дзяржавы ў нашых наступных выпусках.