Прэзідэнт падтрымаў канцэпцыю развіцця інвестыцыйнай дзейнасці ў Мінскай вобласці

8 августа 2013

Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Мінаблвыканкама Барысам Батурам. Кіраўнік сталічнага рэгіёну праінфармаваў Прэзідэнта аб развіцці інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Мінскай вобласці і ўнёс шэраг прапаноў па рэалізацыі асобных інвестпраектаў.


Барыс Батура, старшыня Мінскага аблвыканкама: Кіраўніком дзяржавы ў цэлым канцэпцыя развіцця інвестыцыйнай дзейнасці ў Мінскай вобласці падтрыманая, але звернута ўвага, што трэба даваць зямельныя ўчасткі, асабліва на падставе дэкрэта №10, толькі пад стварэнне высокаэфектыўных вытворчасцяў. І мы гэтым няўхільна павінны кіравацца, што мы і робім. Тым не менш планка такіх вытворчасцяў паднімаецца значна вышэй. Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы звярнуў ўвагу на няўхільнае выканання тэхналогіі ўборкі, гэта значыць якасць уборкі, неабходнасць захавання кожнага зярнятка. Мы ўжо перавалілі экватар і павінны, пакуль ёсць надвор'е, закончыць максімальна хутка ўборачныя работы на тэрыторыі Мінскай вобласці.