Прэзідэнт пабываў на адкрыцці завода Штадлер Мінск

21 ноября 2014

Паспяховая праца ў Беларусі швейцарскай кампаніі Штадлер Рэйл Груп - гэта пацверджанне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату ў краіне. Пра гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця завода Штадлер Мінск у Фаніпалі. Штадлер Мінск - адзін з самых паспяховых беларуска-швейцарскіх праектаў. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што запланаваныя да вырабу на прадпрыемстве электрацягнікі заваявалі добрую рэпутацыю ў Беларусі і выйшлі на рынак пасажырскіх перавозак Масквы. Цікавасць да прадукцыі новага прадпрыемства выказваюць і іншыя краіны - ўдзельніцы Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД.


Таксама Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне: разам з заводам Штадлер Мінск трэба развіваць і прадпрыемства Белкамунмаш. Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Прэзідэнт пазнаёміўся з новай вытворчасцю сучасных электрацягнікоў. Акрамя гэтага, Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні замежных і беларускіх журналістаў, якія датычыліся як далейшага развіцця Фаніпаля, так і перспектыў супрацоўніцтва Беларусі з еўрапейскімі партнёрамі.