Прэзідэнт падзякаваў прадстаяцелям памесных цэркваў за правядзенне ўрачыстасцяў Хрышчэння Русі

30 июля 2013

Прэзідэнт Беларусі адзначае асобую ролю Рускай Праваслаўнай Царквы ў падтрыманні згоды ў грамадстве. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў прадстаяцелям памесных цэркваў за правядзенне юбілейных урачыстасцяў Хрышчэння Русі.


Сустрэча Прэзідэнта з Патрыярхам і прадстаяцелямі памесных цэркваў прайшла ў вельмі цёплай атмасферы. Бакі абмяняліся меркаваннямі аб ролі праваслаўя ў сучасным свеце. Царкоўныя іерархі падзякавалі за гасціннасць на беларускай зямлі і адзначылі выдатную арганізацыю святкаванняў. Па завяршэнні сустрэчы Прэзідэнт Беларусі, Патрыярх Кірыл і Мітрапаліт Філарэт прынялі ўдзел у сімвалічным гашэнні спецыяльнага паштовага блока 1025-годдзе Хрышчэння Русі.