Прэзідэнт падзякаваў МУС за раскрыццё рабавання ювелірнага магазіна і высока ацаніў аператыўнасць

6 сентября 2019

У Беларусі зніжаецца колькасць разбойных нападаў, рабаванняў і крадзяжоў. Са студзеня  ў сярэднім іх стала на 7 % менш. Калі тэндэнцыя захаваецца, то гэта прыкладна мінус тысяча цяжкіх злачынстваў па годзе. Такія даныя ў дакладзе Кіраўніку дзяржавы прывёў напярэдадні Міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Пазітыўная статыстыка, зрэшты,  не адмяняе шэрагу гучных спраў менавіта па артыкуле "Разбой". У прыватнасці, напярэдадні сілавікі  затрымалі  падазроных у дзёрзкім рабаванні ювелірнага магазіна ў Мінску. Тады былі выкрадзеныя ўпрыгажэнні на суму каля мільёна рублёў. Частку выкрадзенага зламыснікі паспелі збыць у Расіі, яшчэ частку ў схованцы выявілі супрацоўнікі МУС. 

Прэзідэнт высока ацаніў прафесіяналізм і аператыўнасць міліцыі ў гэтай справе, тым больш, што паводле звестак следства атрымалася спыніць серыю крадзяжоў і разбояў. Ёсць доказы яшчэ як мінімум па трох злачынных эпізодах. Кіраўнік дзяржавы даручыў і надалей адэкватна і жорстка адказваць на такія выхадкі крыміналу.