Векавы юбілей адзначае сёння адна з найстарэйшых ВНУ краіны - Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова. Прэзідэнт Беларусі, які скончыў гістарычны факультэт гэтай ВНУ, прыехаў павіншаваць альма-матар са стагоддзем.
Кіраўнік дзяржавы наведаў выставу, прысвечаную гісторыі развіцця ВНУ. МДУ імя Куляшова гэта не проста кузня кадраў. Ва ўніверсітэце памятаюць і шануюць сваю гісторыю. Не забываюць тут і заслужаных выкладчыкаў. У калідорах на сценах партрэты. Нават лабараторыі носяць іх імёны. Напрыклад, на гістарычным факультэце стварылі лабараторыю-бібліятэку імя Якава Іванавіча Трашчанка - выкладчыка гісторыі, выпускніком якога з'яўляецца Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт па традыцыі пагутарыў са студэнтамі. Сустрэча прайшла ў форме калёквіўму, падчас якога Аляксандр Лукашэнка выступіў на тэму Беларусь у кантэксце сучаснай цывілізацыі: мэты і перспектывы развіцця. Як адзначыў Прэзідэнт, нягледзячы на глабалізацыю, будучыня за суверэннымі дзяржавамі і асобнымі нацыямі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларусы доўга ішлі да набыцця дзяржаўнасці.
Падчас дыялогу быў закрануты шырокі спектр пытанняў: ад працаўладкавання студэнтаў да пытанняў глабалізацыі. Цікавіліся студэнты і праблемамі захавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, развіцці беларускага кінематографа. Асобна закранулі тэму адносін Беларусі з іншымі краінамі. Апроч 200 студэнтаў, якія непасрэдна прысутнічалі на сустрэчы з Прэзідэнтам, яшчэ каля 800 віртуальна назіралі па маніторах у аўдыторыях універсітэта.
Сёння МДУ Куляшова - гэта вялізная навуковая лабараторыя, чые распрацоўкі ўкараняюцца ў паўсядзённае жыццё. Прычым, не толькі ў Беларусі. Актыўнае навуковае супрацоўніцтва вядзецца амаль з 20 краінамі. Гэтыя дыпломы ведаюць і шануюць ва ўсім свеце, а выпускнікі гэтай ВНУ - высакакласныя і запатрабаваныя спецыялісты ў Беларусі і за мяжой. За стагоддзе свайго існавання ўніверсітэт не стаў кансерватыўным у спосабах і метадах выкладання, а знайшоў формы сімбіёзу старой, праверанай савецкай школы і сучаснай, перадавой. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.