Прэзідэнт азнаёміўся з ходам вясновых палявых работ падчас рабочай паездкі ў Лагойскі раён

9 апреля 2019
Аптымальнае ўзаемадзеянне гаспадарак, дакладнае захаванне тэхналогій і разлік на арганічныя ўгнаенні. Падчас рабочай паездкі ў Лагойскі раён  Прэзідэнт Беларусі сёння азнаёміўся з ходам вясновых палявых работ і развіццём Мінскага рэгіёна. Канкрэтныя даручэнні ад лідара, у прыватнасці, тычыліся рацыянальнага выкарыстання ўгнаенняў. Апошнія гады ўсё больш варта надаваць увагі арганіцы, паступова адмаўляючыся ад мінеральных кампанентаў.

Таксама Прэзідэнт ацаніў эксперыментальную мадэль трактара МТЗ 13-32. Гэта машына працуе на электрацязе і можа стаць  адной з ключавых распрацовак для АПК. У цэлым  сёлета перад аграрыямі  стаіць задача - атрымаць 8 з паловай мільёнаў тон збожжа. На сёння ўжо завяршылі каля 70 % ранняй яравой сяўбы. У палях працуе больш за 50 тысяч адзінак тэхнікі. Створаны рэспубліканскі штаб, аператыўныя рабочыя групы, Міністэрства сельскай гаспадаркі распрацавала падрабязны план. Ранняя вясна  ўносіць свае карэктывы. На асаблівым кантролі  зараз сітуацыя з палівам. Праблему ўдалося вырашыць  пры садзейнічанні Прэзідэнта. Зараз у рэгіёны накіравана 50 тысяч тон паліва.