Прэзідэнт азнаёміўся з ходам прац па рэканструкцыі аварыйнага аўтамабільнага моста ў Жыткавіцкім раёне

28 апреля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам прац па рэканструкцыі аварыйнага аўтамабільнага моста цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне.

Падчас рабочай паездкі па Гомельскай вобласці Аляксандру Лукашэнку далажылі, як арганізавана пераправа цераз раку пасажыраў і грузаў, у прыватнасці аб рабоце парома і пантоннага моста. Паром у асноўным задзейнічаны на транспарціроўцы цяжкага транспарту вагай больш за 20 тон, а астатнія аўтамабілі прапускаюцца па пантоннай пераправе. За час працы ёю ўжо скарысталіся больш як 50 тысяч адзінак тэхнікі.

Што да рэканструкцыі моста, Прэзідэнту падрабязна расказалі аб праекце і аб тым, як мяркуецца праводзіць ўзрыўныя работы падчас дэмантажу цэнтральнага аварыйнага пралёта. Архітэктурны праект ужо прайшоў экспертызу, распрацаваны і зацверджаны графік прац. Іх кошт разам з матэрыяламі ацэньваецца 49 мільёнаў рублёў. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гэты мост - стратэгічны аб'ект для рэгіёна, таму і яго якасць павінна адпавядаць самым высокім стандартам.

Падчас рабочай паездкі Прэзідэнт наведаў Тураўскі малочны камбінат. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, гаспадаркі, якія займаюцца вытворчасцю малака, павінны накіроўваць сыравіну перш на паспяховыя перапрацоўчыя прадпрыемствы. У сувязі з чым Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналізаваць усе малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы па трох крытэрыях: якую зарплату яны плацяць працаўнікам, па якім кошце закупляюць сыравіну і якія плацяць адлічэнні ў бюджэт.

Кіраўнік дзяржавы наведаў некалькі цэхаў камбіната, азнаёміўся з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі перапрацоўкі малака. Гэта прадпрыемства пачало сваю работу 5 гадоў назад. Яно ўжо стала цэнтрам прыцягнення і сыравіны, і рабочай сілы для ўсяго рэгіёна. Тут працуюць 320 чалавек. А камбінат дае тры чвэрці агульнага аб'ёму прамысловай вытворчасці Жыткавіцкага раёна.