Прэзідэнт абмеркаваў сітуацыю ў вытворчасці будматэрыялаў з прадстаўнікамі Саўміна

28 июля 2015

Сітуацыю ў вытворчасці будматэрыялаў сёння Прэзідэнт абмеркаваў з прадстаўнікамі Савета Міністраў. Гэтай сферы традыцыйна надаецца вялікая ўвага з боку дзяржавы. Для яе развіцця ў краіне ёсць уласныя сыравінныя рэсурсы. Мадэрнізаваны айчынныя прадпрыемствы па выпуску цэменту і ліставога шкла. Гэта дазволіла істотна павялічыць магутнасці і павысіць эфектыўнасць шэрагу заводаў. Завяршаецца тэхнічнае пераабсталяванне прадпрыемстваў буйнапанэльнага домабудавання і домабудаўнічых камбінатаў. У краіне створаны ўмовы не толькі для насычэння ўнутранага рынку, але і для нарошчвання экспарту. Сёння Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на пытанні фінансавага аздараўлення прадпрыемстваў будіндустрыі і мерах па кардынальным вырашэнні існуючых праблем. Прэзідэнт нагадаў, што размова ідзе пра горадаўтваральныя прадпрыемствы са шматлікімі працоўнымі калектывамі. Дабрабыт больш як 50 тысяч работнікаў і іх сем'яў залежыць ад стабільнага функцыянавання галіны.