Прэзідэнт абмеркаваў развіццё Магілёўшчыны з кіраўніцтвам вобласці

23 сентября 2019

Аляксандр Лукашэнка  комплексны погляд на развіццё Магілёўскай вобласці  абмеркаваў з памочнікам Прэзідэнта Міхаілам Русым і губернатарам рэгіёна Леанідам Зайцам. Сяўба азімых, тэхналагічная і кадравая дысцыпліна, а таксама фінансавая падтрымка рэгіёна. Гэтыя тэмы размовы сталі ключавымі. Абодва высокапастаўленыя чыноўнікі ўжо, лічы, 5 месяцаў на пасадах. Важкі перыяд, каб гаварыць аб праробленай працы. Вядома, ёсць пазітыўныя змяненні: павялічылі экспарт, знізілася колькасць стратных прадпрыемстваў, расце сярэдняя заработная плата, але ў цэлым у вобласці  не без праблем. Абмяркоўваючы магчымую фінансавую падтрымку рэгіёна,  Кіраўнік дзяржавы  акцэнтаваў увагу: у кіраўніцтва вобласці павінна быць дакладная стратэгія развіцця. А калі і гаварыць пра дапамогу, то яна павінна прынесці значны эфект. 

Леанід Заяц запэўніў Прэзідэнта, што становішча ў рэгіёне спакойнае, пад кантролем. Так, у Магілёўскай вобласці выпрацавана праграма да 2025 года па развіцці вытворчасцяў. Стратэгія закранае не толькі сферу АПК. Паводле слоў губернатара, стаіць задача, каб кожны работнік Магілёўшчыны на прадпрыемстве незалежна ад формы ўласнасці меў магчымасць зарабляць не менш за адну тысячу беларускіх рублёў. Таксама вядзецца актыўная праца над прыцягненнем у рэгіён  прамых замежных інвестыцый. Што тычыцца сезонных работ, завяршаецца сяўба азімых. Гэтыя работы, як і планавалася, павінны ў асноўным завяршыцца да 1 кастрычніка.