Прэзідэнт абмеркаваў працу судзейскага корпуса і праваахоўнай сістэмы са старшынёй Вярхоўнага суда

25 февраля 2019

Праца судзейскага корпуса і праваахоўнай сістэмы - сёння гэтыя пытанні сталі галоўнымі падчас сустрэчы Прэзідэнта са старшынёй Вярхоўнага суда Беларусі. 

У найбліжэйшы час пройдзе маштабная нарада з сілавым блокам нашай краіны, таму Кіраўнік дзяржавы цікавіўся меркаваннем Валянціна Сукалы аб працы праваахоўнікаў у цэлым і Следчага камітэта ў прыватнасці. Асобны акцэнт Прэзідэнта на недапушчальнасць парушэння закона прадстаўнікамі судзейскага корпуса.

Такую сустрэчу Прэзідэнта з прадстаўнікамі судзейскага корпуса плануюць арганізаваць падчас адкрыцця новага будынка Вярхоўнага суда, які знаходзіцца насупраць Палаца Незалежнасці. Як распавёў журналістам Валянцін Сукала, размова абяцае быць шчырай: на сустрэчу збярэцца больш за 300 удзельнікаў. Сёння старшыня Вярхоўнага суда таксама паведаміў аб маючай адбыцца амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі. Распрацаваць законапраект даручыў Прэзідэнт.

 

Адкрыццё новага будынка Вярхоўнага суда Беларусі запланавана на пачатак красавіка. Зараз ідзе апрабацыя камп'ютарных сістэм і апаратна-праграмнага комплексу. Новы будынак цалкам адпавядае сучасным патрабаванням, залы абсталяваны магчымасцю відэа- і аўдыязапісу. Абрысы вонкавага аблічча, на думку архітэктараў, нагадваюць вагі Феміды - багіні правасуддзя.