Прэзідэнт абмеркаваў ход парламенцкіх выбараў з кіраўніком Цэнтрвыбаркама

6 сентября 2016

Палітычная кампанія не павінна парушыць мір і спакой у краіне. Ход парламенцкіх выбараў абмеркаваў Прэзідэнт Беларусі з кіраўніком Цэнтрвыбаркама. Электаральная гонка выходзіць на фініш - сёння пачалося датэрміновае галасаванне. Яно доўжыцца 5 дзён. Гэта магчымасць для максімальна шырокага волевыяўлення грамадзян і ўсеагульнага ўдзелу ў выбарчым працэсе.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, электаральная кампанія праходзіць здавальняюча. У параўнанні з мінулымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў больш жыва, адрозніваецца цікавай агітацыяй і альтэрнатыўным колам удзельнікаў. Старшыня Цэнтрвыбаркама праінфармавала Кіраўніка дзяржавы аб тым, што праходзяць выбары і пры шырокім назіранні. Акрэдытавана больш за 35 тысяч нацыянальных назіральнікаў, а колькасць міжнародных, як чакаецца, будзе не меншая за тысячу чалавек.