Прэзідэнт звярнуўся с Пасланнем да беларускага народа і парламента

23 апреля 2014
Захаванне незалежнасці Беларусі, барацьба з карупцыяй, развіццё ўнутранага рынку. Прэзідэнт звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента. Па сутнасці Кіраўнік дзяржавы агучыў праграму дзеянняў на год. Свой зварот Аляксандр Лукашэнка пачаў са слоў, што пры няпростай сітуацыі каля межаў Беларусі краіна павінна як ніколі моцна стаяць за сваю незалежнасць. Любыя заклікі да перавароту і смуты ўнутры Беларусі будуць спыненыя, падкрэсліў Прэзідэнт. Прычыны крызісу ва Украіне - слабая эканоміка і карупцыя. Таму апошняй тэме Аляксандр Лукашэнка надаў асаблівую ўвагу і нават раскрыў падрабязнасці некаторых антыкарупцыйных расследаванняў у Беларусі - назваў прадпрыемствы і дзяржорганы, якія заплямілі сваю рэпутацыю хабарамі. У выніку ў Беларусі будзе выдадзены дэкрэт, які забараняе перасаджваць кіраўнікоў, што правінаваціліся, у цёплыя месцы.

Што датычыцца эканамічнага курсу Беларусі, то сёлета трыма арыенцірамі, па словах Прэзідэнта, павінны стаць удасканаленне механізмаў кіравання эканомікай, усялякае развіццё канкурэнцыі і паскоранае развіццё ўнутранага рынку.
Таксама Прэзідэнт прапанаваў скараціць залішнія паўнамоцтвы чыноўнікаў. Павялічыць зарплату як дзяржслужачым, так і ўрачам і настаўнікам. Не засталася ўбаку і сацыяльная сфера. Так, пры нараджэнні ў сям'і трэцяга дзіцяці дзяржава будзе адкрываць дэпазіт на 10 тысяч долараў. Пасля звароту парламентарыі задалі Прэзідэнту каля дзясятка пытанняў: ад будучыні Украіны да лёсу новых аб'ектаў у Мінску пасля чэмпіянату свету па хакеі. У цэлым зносіны ў Авальнай зале доўжыліся чатыры гадзіны.