Прэзідэнт звярнуўся да лепшых выпускнікоў падчас вялікага Рэспубліканскага балю

23 июня 2017

У Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб маладыя людзі маглі рэалізаваць сябе. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт, звяртаючыся да лепшых выпускнікоў падчас вялікага Рэспубліканскага балю.

Запрашэнні на свята сёлета атрымалі каля 300 выдатнікаў, пераможцаў алімпіяд, лаўрэатаў конкурсаў. У сталіцу з'ехаліся маладыя спецыялісты з усёй краіны. Гэта ўжо дыпламаваныя ўрачы, юрысты, журналісты, настаўнікі. Выпускны для самых перспектыўных кадраў Беларусі традыцыйна праходзіць у канцы чэрвеня. У зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці Прэзідэнт асабіста ўручыў лісты падзякі і выкладчыкам, і выпускнікам. А ў сваім выступленні яшчэ раз падкрэсліў, што за гэтымі маладымі беларусамі - будучыня нашай краіны.

Сістэма вышэйшай адукацыі ў Беларусі - галоўная крыніца кадраў элітнай кваліфікацыі. Усяго ў нашай краіне каля 300 тысяч студэнтаў, якія асвойваюць больш за 300 спецыяльнасцяў. А чатыры беларускія ВНУ ўваходзяць у лік лепшых у свеце вышэйшых навучальных устаноў. Вялікі Рэспубліканскі баль - эмоцыі і дэталі - сёння ўвечар у "Панараме".