Прэзідэнт пазначыў патрабаванні да кіраўнікоў сілавых структур і ўрада

10 ноября 2015

У Беларусі комплексна ацэняць стан сферы нацыянальнай бяспекі. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт на тэматычнай нарадзе ў Палацы Незалежнасці. У апошні час на ўзроўні Прэзідэнта праходзілі сустрэчы з кіраўнікамі амаль усіх сілавых ведамстваў. Тым не менш час не стаіць на месцы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сёння наспела неабходнасць комплексна паглядзець на стан гэтай сферы ў кантэксце сучасных рызык, выклікаў і пагроз. Ад кіраўнікоў дзяржорганаў Кіраўнік дзяржавы патрабуе вызначанай стратэгіі дзейнасці, а таксама аптымізацыі сродкаў.

Сёння ў сувязі з нядаўнімі прэзідэнцкімі выбарамі ўрад знаходзіцца ў адстаўцы. Кіраўнік дзяржавы павінен правесці неабходныя кадравыя прызначэнні. Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра сваё патрабаванне: усе, хто хоча працаваць ва ўрадзе, павінны даказаць сваю грунтоўнасць.

Падчас нарады Аляксандр Лукашэнка прызначыў старшыню Следчага камітэта. Узначаліць ведамства Іван Наскевіч, раней ён займаў пасаду пракурора Брэсцкай вобласці.