Цёплая сустрэча Прэзідэнта з творчай моладдзю Беларусі

20 марта 2018

Трэба ўзняць статус гарадоў і сёлаў, дзе нарадзіліся вядомыя людзі мастацтва Беларусі.

Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння перад студэнтамі і педагогамі творчых ВНУ ў Моладзевым тэатры. Ад дзяржструктур чакаюць падтрымкі ў раскрутцы маладых талентаў і ўдасканалення самой сістэмы іх выяўлення. Гэта самае складанае. Дзяржава ў сваю чаргу здольная даць адораным людзям усё неабходнае для развіцця. Галоўнае – вызначыць канкрэтнага адрасата дапамогі.

Па тэмах, якія агучылі ў выступленні, прайшла і дыскусія. Пытанні з залы датычыліся нагрузкі ў школах, конкурсу песні "Еўрабачанне", вытворчасці ўласных музычных інструментаў і кінафільмаў. Таксама Аляксандр Лукашэнка расказаў, што атрымлівае прапановы стварыць Міністэрства лічбавай эканомікі. І хутчэй за ўсё яны будуць падтрыманыя.

У Моладзевым тэатры сабраліся 270 чалавек. Гэта студэнты, педагогі са сталіцы і рэгіёнаў, лаўрэаты спецфонду Прэзідэнта, пераможцы конкурсаў. У фае тэатра былі падрыхтаваны тэматычныя павільёны.

Свае таленты прадэманстравалі маладыя музыканты, мастакі, рамеснікі. Вынікі іх працы ўвасоблены ў карцінах, дызайнерскіх распрацоўках, інструментах ручной работы, а таксама ў музыцы і песнях. Гэта традыцыі і інавацыі ў сучаснай культуры, візуальныя і відовішчныя мастацтвы, харэаграфія і музыка. Закуліссе і ўсе падрабязнасці нефармальных зносін сёння ў “Панараме”.