Прэзідэнт: Нацыянальны выставачны цэнтр неабходна пабудаваць у Мінску да 2021 года

15 мая 2019

Нацыянальны выставачны цэнтр неабходна пабудаваць у Мінску да 2021 года. Такую задачу напярэдадні паставіў  Кіраўнік  дзяржавы. Беларускай сталіцы, упэўнены эксперты, не хапае такога сучаснага комплексу, які б адпавядаў міжнародным стандартам, бо наша эканоміка арыентаваная перш за ўсё на пасоўванне экспарту. Толькі летась у краіне прайшло больш за 200 выстаў, удзельнікі - 25 тысяч беларускіх прадпрыемстваў і звыш паўтары тысячы замежных кампаній. Новая спецыялізаваная пляцоўка дазволіць стварыць дадатковыя ўмовы для развіцця выставачнай дзейнасці і завабіць у краіну новых партнёраў. 

Напярэдадні праект абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці. Прапанаваны варыянт будзе дапрацаваны ў бок аптымізацыі і патаннення. Як мяркуецца, узвесці выставачны цэнтр могуць на пляцоўцы  ля гандлёвага цэнтра "Экспабел".