Народы Беларусі і Расіі адказвалі і будуць адказваць на выклікі разам. А ў авангардзе развіцця нашых краін павінны стаяць навукоўцы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі. (Яна, дарэчы, прысуджана ўпершыню). Паводле слоў Прэзідэнта, толькі аб'ядноўваючы чалавечы капітал і кампетэнцыі дзвюх краін, можна ўзмацніць пазіцыі Саюзнай дзяржавы і выстаяць развязаную супраць нас гібрыдную вайну. І тут важна нараўне з фундаментальнай навукай развіваць і навуку прыкладную.
Прэзідэнт: Задзейнічаем беларуска-расійскія сілы, каб мець сваё
Прэмія ў галіне навукі і тэхнікі - гэта новая традыцыя Саюзнай дзяржавы. Сімвалічна, што цырымонія ў Палацы Незалежнасці прайшла напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Прызнанне атрымалі шасцёра беларусаў і шасцёра расіян за праекты, звязаныя з развіццём космасу і дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.













