Прэзідэнт накіраваўся ў Сочы

7 декабря 2019
Сёння Прэзідэнт накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт Кіраўніка дзяржавы некалькі хвілін таму вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і накіраваўся ў Сочы, дзе запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. 

Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмяркуюць пытанні Саюзнай дзяржавы


Асноўнай тэмай абмеркавання стануць ключавыя тэмы двухбаковых адносін, у тым ліку перспектывы паглыблення інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. У парадку дня выключна эканоміка, а менавіта: дарожныя карты, інвестыцыйныя праекты, нафтагазавыя пытанні.