Прэзідэнт накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю

18 декабря 2013

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Кіраўнік беларускай дзяржавы па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна азнаёміцца з інфраструктурай, падрыхтаванай да Алімпійскіх гульняў будучага года, а таксама праінспектуе гатоўнасць беларускіх аб'ектаў у Сочы да Алімпіяды.