Прэзідэнт накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан

13 апреля 2017

Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел адразу ў двух самітах - ЕАЭС і АДКБ. Самалёт Кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Заўтра ў Бішкеку лідары "пяцёркі" абмяркуюць актуальныя пытанні еўразійскай інтэграцыі. Асаблівая ўвага будзе нададзена эканамічнаму супрацоўніцтву з трэцімі краінамі. Чакаецца, што будзе разгледжана заяўка Малдовы на атрыманне статусу назіральніка ў ЕАЭС. У гэты ж дзень Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у нефармальным саміце АДКБ. Лідары шасці краін абмяркуюць актуальныя выклікі, а таксама шляхі сумеснай барацьбы з імі. Не дапусціць тэрарыстычных пагроз у рэгіёне, падкантрольным АДКБ, закліканы спецыяльны Цэнтр крызіснага рэагавання. Яго запусцяць сёлета, апрабаваўшы папярэдне ў Беларусі, Казахстане і Расіі.