Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Берліне

20 декабря 2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні і словы падтрымкі Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Германія Іаахіму Гаўку, родным і блізкім загінулых у выніку трагедыі ў Берліне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі смуткуюць і падзяляюць гора і боль сем'яў ахвяр. "Да глыбіні душы ўзрушаны жудаснай трагедыяй у Берліне, у выніку якой загінулі і пацярпелі бязвінныя людзі. Асабліва раніць тое, што гэта здарылася напярэдадні светлых свят Ражджаства Хрыстовага і Новага года", - гаворыцца ў спачуванні.