Прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам з'езду БРСМ

30 мая 2018

Стратэгічным рэсурсам развіцця краіны з'яўляецца моладзь. На пакаленне NEXT ускладаюцца вялікія спадзяванні, у тым ліку ў рэалізацыі такіх глабальных праектаў, як IT-краіна, Беларуская атамная станцыя, Індустрыяльны парк "Вялікі камень". Выкананне такіх задач пад сілу толькі сапраўдным лідарам, людзям з моцным унутраным перакананнем, адданым сваёй краіне - аб гэтым сёння гаварылі ў Мінску ў рамках з'езду самай масавай арганізацыі - Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праекты, якія рэалізуюцца арганізацыяй, накіраваныя на фарміраванне ў маладога пакалення такіх якасцяў, як адказнасць, працавітасць, патрыятызм, павага да гісторыі роднай зямлі.

"БРСМ аб'ядноўвае ў сваіх радах тысячы таленавітых, энергічных, грамадзян, якія любяць Беларусь. Саюз стаў надзейным партнёрам дзяржавы ў правядзенні моладзевай палітыкі, годна працягвае і развівае лепшыя традыцыі нашага народа", - гаворыцца ў прывітанні Кіраўніка дзяржавы.