Прэзідэнт: Нам важна пачуць меркаванні людзей

27 октября 2020

Распрацоўкай рэальна дзейсных і сучасных механізмаў эканамічнага росту краіны зоймуцца ўдзельнікі Усебеларускага народнага сход.

Усебеларускі народны сход вызначыць лёс краіны на найбліжэйшыя 5 гадоў

Арганізацыйныя пытанні падрыхтоўкі аднаго з найважнейшых палітычных форумаў абмеркавалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт яшчэ раз акцэнтаваў увагу на тым, што толькі беларускі народ будзе вырашаць, як нам жыць далей. І гэта асабліва актуальна пры знешнім націску на нашу краіну. Важна ўважліва падысці да саставу ўдзельнікаў будучага сходу. Павінны прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства, каб прагучалі розныя меркаванні.

Усебеларускі народны сход адбудзецца ў пачатку 2021 года

Усебеларускі народны сход адбудзецца ў пачатку наступнага года, прыблізна ў студзені - лютым. Парадак дня запланаваны не толькі сацыяльна-эканамічны, у тым ліку будуць абмяркоўваць, як мадэрнізаваць грамадска-палітычную сістэму краіны. Папярэдні дыялог ідзе гэтымі днямі па ўсёй краіне на спецыяльных пляцоўках. Усе прапановы накіруюць у аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу.

Непрыкрытая агрэсія на вуліцах беларускіх гарадоў

Але ёсць таксама і тыя, каму не цікавы ні ўсенародны сход, ні канструктыўныя змяненні. Гэтыя людзі выходзяць на вуліцы. Сапсаваныя ўжо не толькі выхадныя, але і будні гараджан. Маршы мітынгоўцаў наносяць матэрыяльны ўрон гораду і пагражаюць жыццю іншых. Такі прыклад заразлівы, асабліва сярод маладога пакалення. Поўную непавагу да прафесарска-выкладчыцкага саставу дэманструюць студэнты, якія ігнаруюць заняткі і падбухторваюць іншых зрываць навучальны працэс.

Прэзідэнт аб унутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі

Каментуючы тое, што адбываецца на вуліцах, асабліва падзеі ў сталіцы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што размова ідзе ўжо не пра інфармацыйную вайну, а існуе рэальная тэрарыстычная пагроза. На гэта ўлада і праваахоўнікі будуць рэагаваць адпаведна.

Так званая агульнанацыянальная забастоўка правалілася

Апошнімі днямі беларусы бачылі, як актыўна ў розных тэлеграм-каналах і месенджарах гучалі заклікі не толькі да вулічных пратэстаў, але і да стачак на прадпрыемствах. З упэўненасцю можна сказаць, што так званая агульнанацыянальная забастоўка не здарылася.

Падчас размовы з журналістамі па выніках нарады беларускі прэм'ер расказаў, што сітуаыя ў працоўных калектывах рабочая і спакойная.

Эканоміка краіны працуе і спыняцца не збіраецца

Можна сказаць адно: беларусы паважаюць тое, што маюць, і хочуць гэта захаваць. Эканоміка краіны, няхай і ў няпростых умовах на фоне пандэміі, працуе і спыняцца не збіраецца. Больш падрабязнасцяў нарады ў Палацы Незалежнасці вечарам у "Панараме".