Прэзідэнт: Трэба забяспечыць раўнамернае развіццё краіны

7 июля 2020
Трэба забяспечыць раўнамернае развіццё краіны. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Мінска. Мерапрыемства праходзіць у комплексе на праспекце Пераможцаў. Там сабралася каля 1000 удзельнікаў. Гэта  вышэйшыя службовыя  асобы, дэпутаты, кіраўнікі прадпрыемстваў, і тыя, ад каго залежыць развіццё сталіцы, стварэнне ў Мінску камфортнага асяроддзя для жыцця.

Горад з'яўляецца асноўным вузлом, які звязвае буйныя транспартныя калідоры, палітычную, эканамічную і культурную сферы ў Беларусі. Як адзначыў сёння Аляксандр Лукашэнка, у першыя гады яго прэзідэнцтва парадак пачалі наводзіць менавіта са сталіцы і толькі пасля ў краіне звярнулі погляд на рэгіёны. Зараз размова ідзе ў тым ліку аб развіцці так званых неперспектыўных вёсак і сяліб. Прэзідэнт заклікаў, каб і жыхары гарадоў імкнуліся набыць сабе ўчастак зямлі за горадам.

Раней падобныя сустрэчы з актывамі прайшлі ў Магілёўскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. Акрамя таго, нядаўна Аляксандр Лукашэнка сустракаўся ў Мінску з педагагічным актывам краіны.