Прэзідэнт: Мы заціснуты з Захаду рознымі "Клаасамі-Лексіонамі" і з Усходу нашым старэйшым братам

10 августа 2018

Развіццё рэгіёна, абнаўленне медыцынскай базы і будучыня прамысловых грандаў. Гэта галоўныя тэмы рабочай паездкі Прэзідэнта ў Гомельскую вобласць. Наведваючы завод "Гомсельмаш", Прэзідэнт гаварыў аб тым, што найбліжэйшыя гады будуць не самымі простымі для прамыслоўцаў - трэба выстаяць, павышаючы якасць і хутчэй вырабляючы новыя мадэлі тэхнікі. Да цяперашняга аграрнага сезона Аляксандр Лукашэнка даручаў паказаць працу новага сучаснага высокапрадукцыйнага суперкамбайна, які не будзе саступаць сусветным аналагам, але пры гэтым каштаваць больш танна. Такі экзэмпляр ужо сышоў з канвеера гэтым летам.

А ледзь раней Кіраўнік дзяржавы наведаў абноўленую дзіцячую абласную бальніцу. Гэта было даручэннем Прэзідэнта - рэканструяваць клініку. У выніку плошча медустановы павялічылася ўтрая. Стацыянар памножаны на два - зараз тут можна размясціць больш як паўтысячы пацыентаў. Раней аддзяленні былі раскіданыя па ўсім абласным цэнтры. Новы комплекс аб'яднаў усю педыятрычную службу Гомеля. Тут магчымая дыягностыка захворванняў у дзяцей любога ўзросту. З'явіліся кабінеты магнітна-рэзананснай і камп'ютарнай тамаграфіі і ўнікальныя для рэгіёна метады абследавання. Штогод па меддапамогу сюды звяртаюцца больш як 20 тысяч дзяцей. Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя і вобласці на руплівы падыход у пытаннях кадравага забеспячэння медустановы і даабсталявання клінікі ўсім неабходным.