Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон сёння з рабочым візітам прыбудзе ў Беларусь

12 июля 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, які сёння з рабочым візітам прыбудзе ў нашу краіну. Кіраўнікі дзяржаў сустрэнуцца заўтра ў Віцебску. Лідары дзвюх краін плануюць абмеркаваць увесь спектр беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах. Асобная ўвага будзе нададзена ўзаемадзеянню ў фармаце інтэграцыйных аб'яднанняў. Ігар Дадон прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". Плануецца, што падчас свайго візіту Прэзідэнт Малдовы таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і малдаўскай дыяспары, наведае шэраг прадпрыемстваў і сацыякультурных аб'ектаў.