Прэзідэнт: паміж Мінскам і Буэнас-Айрэсам умацоўваюцца дружалюбныя сувязі

31 октября 2019
Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, паміж Мінскам і Буэнас-Айрэсам умацоўваюцца дружалюбныя сувязі. Гэта адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Альберту Фернандэсу з абраннем на пасаду Прэзідэнта Аргенцінскай Рэспублікі. Выбары ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне адбыліся ў мінулую  нядзелю. Левацэнтрысцкага прадстаўніка апазіцыі Альберта Фернандэса падтрымалі амаль 48 % выбаршчыкаў. Абраны прэзідэнт уступіць на пасаду 10 снежня.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя